БЕЛ Ł РУС

Развітанне з Арынай Вячорка 12 красавіка ў Петрапаўлаўскай царкве

11.04.2012 / 15:11

nn.by

Пахаваюць яе ў Міханавічах.

12 красавіка ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы (на Нямізе) адбудзецца развітанне з Арынай Вячорка. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў яе сын Франак Вячорка. 12:30—13:30 пройдзе адпяванне, 13:30—14:30 — грамадзянская паніхіда. Пахаванне ў Міханавічах. Вечарам а 19-й — памінкі.

Нагадаем, што 50-гадовая Арына Вячорка памерла 9 красавіка ў Вільні. 5 красавіка ў віленскім аэрапорце Вільні ў яе здарыўся інсульт. Ад таго часу яна заставалася ў коме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула