БЕЛ Ł РУС

Прагаласаваў на выбарах двойчы — два гады турмы

11.04.2012 / 19:30

Такі парадак у Францыі.

Французскім выбаршчыкам, якія прагаласуюць на выбарах двойчы, пагражае штраф у € 15 тысяч ці турэмнае зняволенне тэрмінам на два гады.

Па інфармацыі выдання, каля 45 тысяч французаў адначасова лічацца ў спісах на двух выбарчых участках, таму за 11 дзён да прэзідэнцкіх выбараў яны атрымалі адразу два пасведчанні выбаршчыка. Прычынай памылкі стала тое, што некаторыя грамадзяне змянілі месца жыхарства, але ў мясцовых выбарчых камісіях іх чамусьці не выкраслілі са спісу.

Выданне адзначае, што падобныя выпадкі фіксуюцца на кожных выбарах, таму, каб у грамадзян не з’явілася спакуса прагаласаваць двойчы, у выбарчы кодэкс дадалі артыкул, дзе гаворыцца: «кожны грамадзянін, якія лічацца ў некалькіх спісах выбаршчыкаў і прагаласуе больш за адзін раз, будзе пакараны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула