БЕЛ Ł РУС

Газетны рэпарцёр – найгоршая прафесія 2012 года

12.04.2012 / 10:23

СГ

Аднолькава нізка ацэньваюцца прафесіі жывёлавода і салдата-кантрактніка.

Да такой высновы прыйшлі эксперты газеты «Уол-стрыт джорнал».

Штогод яны ацэньваюць амаль 200 прафесій. Умовы для працы, узровень заробкаў, рызыкі, стрэс, перспектывы — усё гэта ацэньваецца.

Найгоршай у гэтым годзе прызнана прафесія лесасека. На другім месцы з канца — жывёлаводы. На трэцім — салдаты-кантрактнікі (даследаванне рабілася ў ЗША, якія працягваюць весці вайну ў Афганістане). Далей па дрэннасці ідуць заняткі рабочага на нафтавых свідравінах — праца ў глушэчы ці моры, з палівам. І, нарэшце, пятай з канца ідзе прафесія газетнага рэпарцёра.

З апошнім мы, нашаніўцы, цалкам пагаджаемся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула