БЕЛ Ł РУС

На выставе «Адпачынак-2012» у Мінску прэзентавалі маршрут «Да вытокаў Русі»

13.04.2012 / 10:01

Nashaniva.com

Што праходзіць праз Віцебск і Полацк — гарады, звязаныя з нараджэннем Русі.

У Мінску ў рамках міжнароднай турыстычнай выставы «Адпачынак-2012», што праходзіць з 11 па 14 красавіка ў НВЦ «Белэкспа» (Купалы, 27) прэзентавалі турыстычны маршрут «Да вытокаў Русі», які ўключае ў сябе тры рэгіёны Расіі — Пскоўскую, Наўгародскую, Смаленскую вобласці, а таксама беларускія гарады Віцебск і Полацк, паведамляе tio.by.

У аснову маршруту «Да вытокаў Русі» пакладзена ідэя фарміравання рускай дзяржаўнасці. Ён праходзіць у асноўным па месцах, звязаных з нараджэннем Русі, а таксама з адраджэннем рускай духоўнасці, культуры і мастацтва, адзначаюць у расійскім агенцтве па турызме.

Першапачаткова маршрут «Да вытокаў Русі» уключаў у сябе толькі тры расійскія рэгіёны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула