БЕЛ Ł РУС

Дадатковыя пункты спрошчанага пропуску на мяжы

13.04.2012 / 10:14

БелТА

У сувязі з рэлігійнымі святамі на беларускай мяжы будуць дадаткова працаваць пункты спрошчанага пропуску, паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта.

Так, 14 і 15 красавіка з 10.00 да 17.00 будзе ажыццяўляцца беставарны пропуск асоб праз мяжу ў пункце спрошчанага пропуску «Кемелішкі» (Астравецкі раён).

На гэтым участку будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прымежнай тэрыторыі.

У ДПК нагадалі, што жадаючым скарыстацца гэтым пунктам пропуску пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула