БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім і Жлобінскім раёнах знойдзены боепрыпасы часоў вайны

13.04.2012 / 10:36

Блізу вёскі Сялец Быхаўскага раёна 11 красавіка ў яры супрацоўнікі міліцыі знайшлі 10 гранат РПГ-40 часоў Вялікай Айчыннай вайны. Боепрыпасы абясшкоджаны групай размініравання ўнутраных войскаў, паведамілі ў МУС.

У гэты ж дзень у вёсцы Малыя Казловічы Жлобінскага раёна блізу нежылога дома былі знойдзены тры артылерыйскія, тры рэактыўныя снарады, тры гранаты, восем мінамётных, адна супрацьпяхотная міна і два артылерыйскія ўзрывальнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Арсенал абясшкоджаны сапёрамі ўнутраных войскаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула