БЕЛ Ł РУС

Выйшла новая версія мапы Мінска: СityInfo 2.9

13.04.2012 / 10:43

ЯМ

Яна даступная для бясплатнай загрузкі.

У інтэрнэце з'явілася новая версія папулярнай мапы Мінска СityInfo 2.9. Яна даступная на сайце fba.by зарэгістраваным карыстальнікам.

Мапа Мінска прадстаўлена па стане на снежань 2011 года. Сярод навінак - адрасацыя ў Бараўлянах, Заслаўі, Ждановічах і іншых блізкіх да Мінска населеных пунктаў. Апроч таго, на мапу нанесеныя адрасы 30 тысяч новых будынкаў, пераважна прыватнага сектару.

Некалькі гадоў таму, да з'яўлення спадарожнікавых мапаў ад Google, Yandex і іншых кампаній, СityInfo была фактычна адзінай паўнавартаснай віртуальнай мапай сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула