БЕЛ Ł РУС

Першы рэйкавы аўтобус пачне перавозіць пасажыраў у канцы красавіка + фота

13.04.2012 / 10:56

На Гомельскім кірунку.

Так выглядае цягнік.

Унутры рэйкавага аўтобуса.

У цягніку зрабілі вельмі высокія прыступкі.

Першы аднавагонны дызель-цягнікДЦ-1 для Беларускай чыгункі прайшоў выпрабаванні.

Спецыялісты правялі выпрабаванні наконт цеплаперадачы, электраапаратуры і электраабсталявання, тармазной сістэмы, пажарнай бяспекі і аховы працы. Акрамя гэтага, цягнік прайшоў праверку габарытаў і паколавае ўзважванне.

Дызель-цягнік будзе курсіраваць па маршрутах рэгіянальных ліній эканомкласа новага фармату пасажырскіх перавозак.

Плануецца, што ўжо ў канцы красавіка ён пачне перавозіць пасажыраў у Гомельскай вобласці.

Даўжыня цягніка складае 27,5 м, колькасць месцаў, прадугледжаных для сядзення, — 91. Эксплуатацыйная хуткасць руху — 120 км/г. Далёкасць ходу на адной запраўцы паліва складае 1 тыс.км. Разліковы тэрмін службы цягніка — да 40 гадоў.

Да канца 2012 года плануецца вырабіць 6 рэйкавых аўтобусаў.

Вытворчасць цягнікоў — сумесны праект «Беплкамунмаша» і польскае кампаніі PESA Bydgoszcz SA.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула