БЕЛ Ł РУС

Дыскрымінацыя па моўнай прыкмеце ў дзеянні

13.04.2012 / 11:50

У Бялыніцкім раёне падчас правядзення раённых алімпіядаў па сусветнай гісторыі вучні школаў з беларускай мовай навучання вымушаныя былі выконваць заданні й даваць адказы на расійскай мове.

Беларускамоўных варыянтаў заданняў па гісторыі «сейбіты разумнага, добрага, вечнага» з Бялыніцкага РАНА нават не падрыхтавалі. Між тым, лічыцца, што ўсе вясковыя школы ў Бялыніцкім раёне з’яўляюцца школамі з беларускай мовай навучання.

Алімпіяды па гісторыі для вучняў розных класаў школ Бялыніцкага раёна прайшлі на базе СШ № 2 гарадскога пасёлка Бялынічы 28 сакавіка.

«Я разумеў не ўсе пытанні, бо шмат якія тэрміны адрозніваюцца ад таго, чаму нас вучылі ў школе, — кажа адзін з удзельнікаў алімпіяды па гісторыі, вучань 5-га класа Машчаніцкай сярэдняй школы. — Не ведаю, чаму нельга было задаваць пытанні па-беларуску. Праўда, нам настаўніца, калі рыхтавала да алімпіяды, казала, што трэба будзе адказваць па-руску. Наогул нашыя настаўнікі кажуць, што да ўсіх прадметных алімпіяд, акрамя алімпіяды па беларускай мове, рыхтавацца трэба па-руску, бо пытанні будуць на рускай мове».

Сумна, што ў краіне, якая называецца Рэспублікай Беларусь, беларуская мова выцясняецца з ужытку нават у тых школах, дзе яна дэкларуецца як мова навучання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула