БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч: Завод па зборцы кітайскіх аўтамабіляў Geely пабудуюць у Беларусі да 2015 года

13.04.2012 / 15:22

Плануецца збіраць да 120 тысяч легкавых аўтамабіляў за год.

У 2015–2016 гадах у Беларусі плануецца збіраць да 120 тысяч легкавых аўтамабіляў кітайскай карпарацыі Geely. Як паведаміла прэс-служба ўрада, пра такія планы казалася 12 красавіка падчас наведвання прэм’ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам вытворчай пляцоўкі ААТ «Барысаўскі завод» Аўтагідраўзмацняльнік».

Тут сумесна з кітайскай карпарацыяй Geely плануецца рэалізаваць інвестыцыйны праект па зборцы 10 тыс. аўтамабіляў з CKD-камплектаў (зборка цалкам разабраных машынакамплектаў).

З 2012 па 2015 гады плануецца пабудаваць ужо новы завод вытворчай магутнасцю да 60 тыс. легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула