БЕЛ Ł РУС

Добраахвотныя памочнікі міліцыі з БРСМ - фотафакт

14.04.2012 / 00:07

Дэкада дзейнасці моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ распачалася 10 красавіка.

БРСМ і спэцназ рыхтуюцца разам сачыць за парадкам. Фота minsk-brsm.by

З 10 да 21 красавіка байцы моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ разам з міліцыяй будуць патруляваць месцы масавага адпачынку моладзі. Яны зоймуцца «прафілактыкай правапарушэнняў у моладзевым асяродку, папярэджаннем алкагалізму, наркаманіі, а таксама зніжэннем узроўню дарожна-транспартнага траўматызму».

Праца добраахвотная, не аплочваная, але асабліва адораных дружыннікаў удзельнікаў могуць кудысьці ў аддзяку запрасіць — напрыклад, на службу ў міліцыю. Як сцвярджаецца, летась БРСМаўцы паўдзельнічалі больш як у 1 000 затрыманнях парушальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула