БЕЛ Ł РУС

З пенсіі Міколы Статкевіча вылічаюць 500 тысяч за турму

14.04.2012 / 21:0

І скардзіцца, што да яго не даходзіць выпісаная «Наша Ніва».

Палітвязень Мікалай Статкевіч атрымаў права на тэлефонны званок жонцы. Ён паведаміў, што не атрымлівае выпісаныя для яго газэты «Нашу Ніву» і «Новы час». Марына Адамовіч таксама нагадала пра вылічэньні з пэнсіі Мікалая Статкевіча за тое, што ён сядзіць у турме.

«У Статкевіча, які мае вайсковую пэнсію, за ўтрыманьне ў гэтай крытай турме, ў гэтым „санаторыі“, вылічаюць з яе дзесьці зараз больш за 500 тысяч рублёў.
Я пыталася, а як наконт тых маладых, што сядзець ў турме і ня маюць пэнсіі ды не ходзяць на працу, кажуць, што яны сядзяць бясплатна. Атрымліваецца сацыяльная несправядлівасьць. Статкевіч значыць працаваў, каб зарабіць сабе на турму?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула