БЕЛ Ł РУС

МЗС Польшчы: Вызваліце ўсіх палітвязняў!

15.04.2012 / 00:05

А беларускаму народу і тым, каго пераследуюць, найлепшыя велікодныя пажаданні!

Міністэрства замежных спраў Польшчы вітае вызваленьне палітвязьня Андрэя Саньнікава: “Вязень сумленьня, кандыдат на пасаду прэзыдэнта пасьля паўтарагадовага знаходжаньня ў турме выйшаў сёньня на волю. Міністэрства замежных спраў Польшчы паўтарае свой заклік да неадкладнага вызваленьня ўсіх астатніх палітычных зьняволеных у Беларусі.

Хочам таксама выказаць беларускаму народу, у прыватнасьці тым, якія церпяць перасьлед, і іх сем’ям, найлепшыя пажаданьні з выпадку Велікодных сьвятаў”,– гаворыцца ў паведамленні МЗС Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула