БЕЛ Ł РУС

Шульц: Вызвальце і рэабілітуйце ўсіх

16.04.2012 / 10:04

Сьпікер Эўрапарлямэнту Марцін Шульц адрэагаваў на вызваленьне двух палітвязьняў у Беларусі наступнай заявай.

Я вітаю вызваленьне былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і палітычнага актывіста Дзьмітрыя Бандарэнкі. Гэта — добрая навіна, але яна запазьнілася на шаснаццаць месяцаў. Гэтыя змагары за свабоду наогул не павінны былі быць зьняволеныя

Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх астатніх палітвязьняў, уключна зь іншых кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам і Алесем Бяляцкім — ачольнікам праваабарончага цэнтру «Вясна».

Шок — усьведамляць, што ў Эўропе ХХІ стагоддзя дагэтуль існуюць палітзьняволеныя. Як неаднаразова заяўляў Эўрапарлямэнт, безумоўнае вызваленьне і поўная рэабілітацыя ўсіх вязьняў сумленьня — неабходная ўмова для аднаўленьня дыялёгу зь беларускімі ўладамі.

Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку перастаць пазбаўляць беларускі народ яго асноўных свабодаў. Узаемадзеяньне з Эўразьвязам дало б вялізныя выгады беларускаму грамадзтву. Мы ня можам сабе дазволіць надалей страчваць час. Менск павінен скарыстаць магчымасьць прыступіць да даўно чаканых пераменаў.»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула