БЕЛ Ł РУС

Парапланерыст зваліўся ў возера ў Пухавіцкім раёне + фота

16.04.2012 / 15:43

Мужчына апынуўся ў халоднай вадзе на глыбіні трох метраў.

Парапланерыст страціў кіраванне і ўпаў у возера Мацярынскае, размешчанае ў Пухавіцкім раёне. Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 14 красавіка, каля 16-й.

«Парапланерыст з усім сваім рыштункам, які важыць не менш за 60 кг, апынуўся ў халоднай вадзе на глыбіні трох метраў. Мужчына цудам адшпіліўся ад параматора, набраў поўныя лёгкія паветра і паспрабаваў даплысці да берага, дзе ў гэты час знаходзіліся людзі, якія выклікалі ратавальнікаў», — паведаміў старшы інспектар Цэнтра даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС РБ Алег Малевіч.

Супрацоўнікі МНС аператыўна выцягнулі небараку і ўвесь ягоны лятальны рыштунак на лодку і даставілі на бераг.

Ад шпіталізацыі парапланерыст адмовіўся. Ратавальнікі забралі яго з сабой у дзяжурную частку, дзе мужчына змог прыняць кантрасны душ. «Мужчыну напаілі гарачай гарбатай, далі лекаў і паклалі ў ложак, дзе той чакаў прыезду сваіх родных», — адзначаюць у МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула