БЕЛ Ł РУС

Litesound падае ў суд на «Новую хвалю», а не на «Народную Волю»

16.04.2012 / 18:40

Юрась Ускоў

Удзельнікі «Еўрабачання» рыхтуюцца перамагаць у судах.

Перад выходнымі ў сацыяльнай сетцы Facebook кіпелі жарсці. Выкліканыя яны былі чуткамі пра тое, што гурт Litesound падаў у суд на газеты «Народная Воля» і «Комсомольская правда в Беларуси». Год таму выданні працытавалі словы, якія сказаў пра групу генеральны дырэктар фестывалю «Новая хваля». Заходнія поп-зоркі рады, калі пра іх пішуць, а нашы – наадварот, іранізаваў ветэран беларускай музычнай крытыкі Зміцер Падбярэзскі.

Нагадаем,

на прэс-канферэнцыі, прысвечанай гала-канцэрту нацыянальнага адбору на конкурс «Новая хваля», Аляксандр Румянцаў адзначыў, што на канцэрт запрасілі толькі «тых, хто чагосьці варты», і ацаніў гурт Litesound як «тандэту».

Музыкі абразіліся і падалі на Румянцава ў суд.

«Мы лічым, што гэтыя выказванні ганьбяць гонар музыкаў і рэпутацыю гурту, — лічыць прадзюсар Юры Каракін.
— Таму патрабуем пакрыць нанесеную шкоду, якую ацэньваем у мільярд рублёў — па 500 мільёнаў на кожнага з пацярпелых».

«Мы запрасілі аўтараў матэрыялаў на паседжанне, — паведаміў Каракін карэспандэнту «НН». — Пры гэтым да газет ніякіх прэтэнзій не маем».

Суд пачнецца ў пятніцу, 20 красавіка.

«НН» будзе сачыць за развіццём падзеяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула