БЕЛ Ł РУС

Брэйвік заявіў, што не шкадуе пра свой учынак

17.04.2012 / 16:35

Нарвежскі тэрарыст заявіў, што паўтарыў бы ўчынак зноў, але не хоча, каб яго лічылі вар'ятам.

Андэрс Брэйвік прызнаўся ў арганізацыі выбуху ў Осла і ў масавым забойстве юнакоў і дзяўчат на востраве Утоя, тлумачыў свае дзеянні перад судом у нарвежскай сталіцы.

«Я здзейсніў самы эфектны і дасканалы палітычны напад на Еўропу з часоў Другой сусветнай вайны», — заявіў Брэйвік.

Ён таксама дадаў, што не шкадуе пра зробленае, і паўтарыў бы ўсё зноў.

Падсудны не прызнаў сябе вінаватым у тэрарызме, хоць не аспрэчвае факт здзяйснення ім выбуху ў Осла і расстрэлу дзясяткаў чалавек на востраве Утой у ліпені 2011 года (загінулі 77 чалавек).

«Гэтыя дзеянні былі з добрых памкненняў, а не са злых»,
 — падкрэсліў Брэйвік, дадаўшы, што ён абраў для заявы больш спакойны тон, каб не хваляваць сям’і загінуўшых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула