БЕЛ Ł РУС

Placebo выступяць у Мінску

17.04.2012 / 21:15

Канцэрт пройдзе 22 верасня.

Гурт Placebo выступіць у Мінску ў межах агульнаеўрапейскага тура з праграмай «Battle for the Sun». Канцэрт запланаваны на 22 верасня ў Палацы спорту.

«Мы толькі дамовіліся з імі, і толькі выкінулі квіткі ў продаж, яны прадаюцца ўсяго 4 дні. Таму мы яшчэ ў працэсе запуску, але квіткі разыходзяцца даволі добра», — распавялі Еўрарадыё арганізатары канцэрта.

Кошт квіткоў складае ад 325 да 700 тысяч рублёў.

Перад Мінскам Placebo сыграюць у Санкт-Пецярбургу, Маскве і Кіеве. Цікава, што беларуская сталіца ў раскладзе тура гурта на яго сайце пакуль не з’явілася.

Placebo ніколі не выступалі ў Мінску. Перамовы з імі вяліся ў 2010-м, але тады гурт аддаў перавагу іншым гарадам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула