БЕЛ Ł РУС

МЗС Аўстрыі: Мінску яшчэ далёка да Еўропы

18.04.2012 / 09:37

Вызваленне былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і актывіста яго выбарчага штаба Змітра Бандарэнкі з’яўляецца крокам у правільным кірунку, заявіў віцэ-канцлер, міністр замежных спраў Аўстрыі Міхаэль Шпіндэлегер.

«Вызваленне можна вітаць, але для значнага паляпшэння адносін з Еўрапейскім саюзам гэтага, зразумела, недастаткова, — прыводзіць словы міністра прэс-служба знешнепалітычнага ведамства. —

Мы хочам бачыць грунтоўнае паляпшэнне агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ад гэтага рэжым у Мінску яшчэ вельмі далёкі».

Паводле меркавання Шпіндэлегера, Лукашэнка павінен даказаць, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі не сімвалічны акт, а першы крок да «злому цяперашняй негатыўнай спіралі».

Кіраўнік аўстрыйскага МЗС заклікаў беларускія ўлады вызваліць астатніх палітзняволеных і спыніць абмежаванне іх грамадзянскіх і палітычных правоў. Паводле яго слоў, на Лукашэнку ляжыць адказнасць за вывад Беларусі з «міжнароднага афсайду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула