БЕЛ Ł РУС

На Філіпінах прайшоў чэмпіянат па збяганні ад зомбі — відэа

18.04.2012 / 10:42

Каля 5 000 чалавек узялі ўдзел у незвычайнай гонцы з перашкодамі, якая адбылася на мінулым тыдні ў філіпінскай правінцыі Лагуна.

Па словах арганізатараў турніру Outbreak Manila, яны паспрабавалі пазбавіць атлетаў ад нуды і аднастайнасці, якія суправаджаюць бегуноў на доўгія дыстанцыі.

Для гэтага на працягу ўсяго маршруту былі расстаўленыя каля двухсот акцёраў, якія строілі з сябе зомбі. Тыя хаваліся за дрэвамі і кустамі і на доўгіх камяністых уздымах, каб напалохаць бегуноў.

На поясе кожнага з удзельнікаў былі замацаваныя па тры стужкі, страта кожнай з якіх сімвалізавала ўкус. Калі бягун губляў усе стужкі — ён аб’яўляўся «мёртвым» і выбываў з барацьбы за прызы. Пры гэтым ахвярам пад пагрозай дыскваліфікацыі катэгарычна забаранялася самім нападаць на зомбі, біць іх або адбівацца нейкімі падручнымі прадметамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула