Таварыства аховы помнікаў заступілася за Рудакова
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры падтрымлівае заяву МГА ЗБС «Бацькаўшчына» аб абароне гонару і годнасці беларусаў Прыбайкалья і старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова, лічыць дзеянні расійскіх праваахоўных структур неправамернымі і правакацыйнымі, заклікае грамадскія аб’яднанні выказаць салідарнасць з арганізацыяй, якая робіць неацэнны ўклад у захаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці за межамі Бацькаўшчыны, а дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь аказаць прававую дапамогу сваім суайчыннікам.
Спадзяемся, што супольныя намаганні дапамогуць ва ўсталяванні справядлівасці.