БЕЛ Ł РУС

Масквіч паказаў на мінскім «Дынама» гледачам голы азадак

18.04.2012 / 11:35

+ відэа

Яго аштрафавалі на 2 млн рублёў.

Масквіч з сябрамі прыбыў у Мінск, каб правесці «хлапечнік» перад вяселлем. Потым кампанія вырашыла адправіцца на мінскі стадыён «Дынама», дзе праходзіў футбольны матч.

«Ці то беларускі футбол прывёў у захапленне масквіча, ці то хамскія паводзіны для яго норма, але падчас гульні ён… зняў штаны і прадэманстраваў прысутным ў сектары заўзятарам сваю «пятую кропку», — распавёў прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Уладзімір Кухарчык.

Правапарушэнне зафіксавалі супрацоўнікі міліцыі. Яны і затрымалі парушальніка. За дробнае хуліганства суд Ленінскага раёна Мінска аштрафаваў госця сталіцы на 2 мільёны рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула