БЕЛ Ł РУС

Беларусь па колькасці насельніцтва займае 87-е месца ў свеце

18.04.2012 / 12:37

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч.

Беларусь па гэтым паказчыку знаходзіцца паміж Швецыяй і Самалі,
а сярод краін СНД традыцыйна займае 5-е месца пасля Расіі, Украіны, Узбекістана і Казахстана.

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня склала 9 млн. 465 тыс. чалавек, на 1 сакавіка гэтага года — 9 млн. 461 тыс.

У сярэднім на адным квадратным кіламетры тэрыторыі Беларусі пражывае 46 чалавек. Аднак, падкрэсліла прадстаўнік Белстата, сярод рэгіёнаў найменш шчыльна населенай з’яўляецца Віцебская вобласць (30 чалавек на 1 кв.км), а ў горадзе Мінску гэты паказчык перавысіў 6 тыс. чалавек на 1 кв.км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула