БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка адправіў віншаванне Бенедыкту XVI

19.04.2012 / 10:34

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Бенедыкта XVI з сёмай гадавінай пачатку Пантыфіката.

«Ваша плённая дзейнасць, накіраваная на распаўсюджванне ідэалаў хрысціянства, умацаванне агульначалавечых прынцыпаў справядлівасці, дабра і міласэрнасці ва ўсім свеце, з’яўляецца найлепшым прыкладам самаадданага служэння людзям», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Папу за асабістую ўвагу да развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю і добрыя адносіны да суверэннай беларускай дзяржавы.

Ён выказаў надзею на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Прастолам і пажадаў Папу Рымскаму здароўя і поспехаў у выкананні адказнай апостальскай місіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула