БЕЛ Ł РУС

Сады на дахах: як гэта выглядае?

19.04.2012 / 11:45

Улады Масквы плануюць да канца лета рэалізаваць пілотны праект па азеляненні некалькіх будынкаў.

У цэнтры мегаполіса катастрафічна не хапае зялёных насаджэнняў, а выхлапаў ад аўтатранспарту ўсё больш. Садамі на дахах эколагі пастараюцца хоць неяк палепшыць сітуацыю.

У дэпартаменце прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя адзначаюць, што дахі будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада, плануецца азеляняць за кошт сталічнага бюджэту.

У свеце такія праекты рэалізуюцца даўно. Да прыкладу, «зялёныя» дахі ёсць у Нью-Ёрку, Чыкага, Лондане, Штутгарце і некаторых іншых гарадах.

Пытанне азелянення дахаў абмяркоўваецца і ў Мінску.
Незвычайны погляд на ландшафтны дызайн быў прадстаўлены мінулай восенню на біенале маладых архітэктараў «Леанарда-2011» — клумбы на даху Камароўскага рынку і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета.

Аўтар праектаў — архітэктар Аляксандра Баярына. Мяркуючы па ўсім, пакуль яе ідэі не знайшлі падтрымкі ў гарадскіх уладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула