БЕЛ Ł РУС

Комікс-кліп Maroon-5 парваў ЮТуб

19.04.2012 / 12:39

ЮУ

За пару дзён трэк Payphone паглядзелі больш за мільён карыстальнікаў.

Каліфарнійскі гурт Maroon-5 рыхтуецца выпусціць чацверты студыйны альбом пад назвай Overexposed.

Першая песня з кружэлкі ўжо з’явілася ў інтэрнэце, прычым адразу з сімпатычным кліпам —
за пару дзён трэк Payphone паглядзелі болей за мільён карыстальнікаў.

Maroon 5, пачынаючы ад 2005 года, калі іх дэбютны альбом адразу ўхапіў «Грэмі», застаюцца адным з самых запатрабаваных гуртоў другой паловы нулявых.
Канец мінулага года і пачатак 2012-га на ўсіх музычных каналах прайшоў пад іх дуэт з Крысцінай Агілерай Move Like Jagger. Цяпер у модзе свежы трэк. Музыкі ж паабяцалі, што новы альбом будзе «самы папсовы» ў іх дыскаграфіі, што ў выпадку Maroon 5 хутчэй добра —
хацелася б, каб іх калегі з Усходняй Еўропы звярнулі  ўвагу на тое, што менавіта можна ўкладаць у разуменне «поп-рок» .

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула