БЕЛ Ł РУС

Дажджы, месцамі моцныя: Прагноз надвор'я на 20 красавіка

19.04.2012 / 12:21

У бліжэйшыя суткі, 20 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі па паўночным захадзе чакаюцца моцныя дажджы. У

дзённыя гадзіны таксама ў многіх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ад 4 да 9 метраў у секунду. Месцамі парывы дасягнуць 14 метраў у секунду, а ў начныя гадзіны — да 15–18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 6–13 градусаў, днём — 12–19 градусаў вышэй за нуль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула