БЕЛ Ł РУС

На месцы стаянкі на «Каменнай горцы» пабудуюць супермаркет «Алмі» — фота

19.04.2012 / 13:05

Ягор Марціновіч

Гэта будзе 25-я крама мільянера Аляксандра Зарыбкі ў Беларусі.

У бліжэйшыя дні сканчваецца грамадскае абмеркаванне праекта па будаўніцтву супермаркета «Алмі» каля станцыі метро «Каменная Горка». Гандлёва-забаўляльны комплекс будзе знаходзіцца на месцы аўтастаянкі №47 паміж дамамі № 91 і № 97 па вуліцы Прытыцкага.

Рэндар праекта.

Супермаркет будзе знаходзіцца на месцы стаянкі.

План комплексу.

Аляксандр Зарыбка - уладальнік «Алмі».

У яго склад мусіць ўвайсці сама крама (гандлёвая плошча 2 600 м²), фітнэсцэнтр, спа-салон, боулінг, аптэка, банк, а таксама два кафэ, адно з якіх будзе дзіцячым.

Каб кампенсаваць стаянку, інвестары пабудуюць гасцявую паркоўку на 310 месцаў, а таксама паркінг на 500 месцаў.

* * *

Гандлёвая сетка «Алмі» належыць бізнэсоўцу Аляксандру Зарыбку. Ён нарадзіўся ў Пінску, але зрабіў бізнэс у Расіі.
Зарыбку належыць каля 33% акцый група кампаній «Вікторыя», якая кантралюе некалькі сотняў крамаў па ўсёй Расіі — «Квартал», «Вікторыя», «Танна», «Кэш» і «Сямейная скарбонка».
На тэрыторыі Беларусі працуюць 24 крамы — 22 з іх адкрытыя пад назвай «Алмі» і яшчэ 2 крамы пад брэндам «Закрама».
Гіпермаркет з іх пакуль што ўсяго адзін, ён знаходзіцца ў Гродна.

Апошні раз Аляксандр Зарыбка трапляў у прэсу ў жніўні 2011 года пасля таго як, знаходзячыся ў Маскоўскай вобласці за стырном «Мерсэдэса», пры перастраенні зачапіў матацыкл. 24-гадовы матацыкліст загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула