БЕЛ Ł РУС

Аўстрыйская вёска Fucking зменіць назву

19.04.2012 / 13:53

Аўстрыйская вёска Fucking (Фукінг) плануе змяніць назву. Для гэтага будзе праведзены рэферэндум. Спалучэнне «ck» у назве могуць замяніць адной або двума «g».

«Многія людзі гатовыя змяніць напісанне назвы, — сказаў мэр вёскі Франц Мэіндл. — Але спачатку ўсе жыхары Fucking павінны выказаць сваё меркаванне».

Цягам стагоддзяў людзі ў маленькай вёсцы на поўначы Аўстрыі жылі шчасліва, пакуль амерыканскія войскі, дыслакаваныя ў гэтым раёне ў канцы Другой сусветнай вайны, не распавялі пра смешнае для «англійсккіх вушэй» гучанні яе назвы.

З тых часоў вёска стала месцам, куды пастаянна прыязджаюць турысты. Яны нават некалькі разоў прыхоплівалі з сабой «на памяць» паказальнікі з назвай, што парадкам надакучыла мясцовым жыхарам. На новыя дарожныя знакі ўжо было выдаткавана 16.000 еўра.

Паводле гістарычных звестак, назва вёскі паходзіць ад імя графа Фока (Lord Focko), які жыў яшчэ ў XVI ст. А канчатак-ing выкарыстоўвалася ў германскай традыцыі для абазначэння прыналежнасці да якой-небудзь сям’і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула