БЕЛ Ł РУС

Беларусь узмацніла памежны кантроль над еўрапейскімі перавозчыкамі

19.04.2012 / 15:19

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэнне. Цяжка ўявіць наступствы, калі Польшча й Літва адкажуць адэкватна.

Міністэрства транспарту Літвы паведамляе, што беларуская транспартная інспекцыя ўзмацніла працэдуры праверкі перавозчыкаў з Літвы і іншых краінаў ЕС на беларуска-літоўскай мяжы.

Ва ўсіх перавозчыкаў, якія дастаўляюць грузы трэцяга боку паводле двухбаковых дазволаў, фіксуецца парушэнне. Праехаўшы Беларусь, такія грузавыя аўтамабілі, паводле звестак міністэрства, затрымліваюцца на нявызначаны тэрмін на беларуска-расійскай мяжы.

Міністэрства транспарту, рэкамендуе літоўскім перавозчыкам, якія вязуць грузы нелітоўскага паходжаньня ў Расію паводле двухбаковых літоўска-расійскіх дазволаў, устрымацца ад транзіту праз Беларусь.

На гэтым тыдні прадстаўнікі перавозчыкаў Літвы накіруюцца ў Беларусь, каб даведацца чаму быў узмоцнены кантроль над перавозкамі. На наступным тыдні плянуецца міжведамасная нарада літоўскіх і расійскіх установаў у Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула