БЕЛ Ł РУС

У фінале чэмпіянату Беларусі па хакеі згуляюць «Керамін» і «Дынама»

15.03.2007 / 21:44

Ул. інф.

Сёньня вызначыўся другі фіналіст першынства.

У чацьвер вызначыўся другі фіналіст першынства Беларусі па хакеі з шайбай у экстралізе. Ім стала менскае «Дынама», што перамагло ў крытым катку ў парку Горкага гаспадароў пляцоўкі — сталічнае «Юнацтва» зь лікам 5:1 (лік у сэрыі 3:1).

«Керамін» выйшаў у фінал учора, абыграўшы наваполацкі Хімік‑СКА.

Такім чынам у фінале згуляюць «Керамін» і «Дынама». Фінальная сэрыя пачнецца 20 сакавіка. Матчы таксама пройдуць 21, 24, увага - 25-га! - і калі спатрэбіцца 27, 29, 31-га сакавіка. Пераможца вызначыцца па суме чатырох перамог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула