БЕЛ Ł РУС

Лось у Магілёве з разбегу ўрэзаўся ў аўтобус — відэа

19.04.2012 / 22:38

шакуючыя кадры

У чацвер у Магілёве здарылася ДТЗ, што шакавала ў літаральным сэнсе: ласяня выскачыла на дарогу і з разгону урэзалася ў аўтобус.

Выпадак здарыўся на прыпынку «Бабулін гладыш».

— Аляксей, які зняў гэта відэа, убачыў на вуліцы ласяня і пачаў яго здымаць, як раптам жывёліна пабегла, выскачыла на дарогу і ўрэзалася ў аўтобус, — распавядае відавочца. — Ад удару ласяня упала і спачатку нават не магло падняцца з асфальту. Людзі ўжо хацелі да яго падысці, як ласяня здолела ўстаць і ўцячы.

У аўтобусе ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула