БЕЛ Ł РУС

Рыгор Серыкаў. Выкладчыкам беларускай мовы

23.04.2012 / 10:51

Nashaniva.com

— А… скажыце шчыра: дык якую ж мову
Матчынаю, роднай лічыць Ваш сынок?

— Добры дзень. Сядайце. Сённяшняя тэма —
Верш МаксімаТанка «Мова» і таму
Мы акрэслім з ваміважную праблему
Што паўстала перад аўтарам ў вайну:

Лёс бацькоўскай мовы хваляваў паэта,
Ён не мог згадзіцца з тым, што родны край
Неўзабаве сцёрты будзе з карты свету
Ботамі фашысцкіх крыважэрных зграй…

…Слаўна гаварыла, падбірала гронкі
Сакавітых, яркіх беларускіх слоў,
Але раптам змоўкла, бо раздаўся звонкі
З сумкі тэлефона сотавага зоў.

— Да… привет, Димуля… Задержусь немножко,
Буду чуть попозже… Ты покушай сам…
Там в тарелке рыба… разогрей картошку…
И уроки делай… съешь еще банан… Хлопчык з задняй парты ў цішыні хвілёвай
Запытаў нясмела, як у бездань крок:
— А… скажыце шчыра: дык якую ж мову
Матчынаю, роднай лічыць Ваш сынок?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула