БЕЛ Ł РУС

КДБ цікавіцца канферэнцыяй ў ЕГУ

23.04.2012 / 15:39

Аднаго з удзельнікаў канферэнцыі па дэбатаў на сацыяльную тэматыку, якая прайшла ў ЕГУ ў лютым, нядаўна наведалі работнікі спецслужбаў.

Людзі ў цывільным прыйшлі ў дэканат да маладога чалавека - студэнту БДЭУ - прадставіўшыся зацікаўленымі асобамі, якія жадаюць арганізаваць падобную канферэнцыю, паведамляе «Наш дом». У студэнта не заставалася сумневаў, што перад ім агенты КДБ. Яго распытвалі аб арганізатарах канферэнцыі, пра тое, хто яе спансаруе і аб іншаземцах, уцягнутых у арганізацыю дэбатаў.

Хлопец так каментуе гэты інцыдэнт: «Я не думаў, што будуць праблемы. У дэканаце мне далі дазвол на паездку, да таго ж прайшло доўгі час, і тут раптам прыйшлі проста ў універсітэт».

Нагадаем, што падобныя канферэнцыі праводзяцца ў ЕГУ з 2009 году. Пасля кожнай з канферэнцый удзельнікі як з беларускіх ВНУ, так і з ЕГУ выклікаліся ў КДБ для допыту. Канферэнцыі носяць міжнародны характар, арганізуюцца ў розных краінах Еўропы. У Беларусі падобныя дэбаты арганізоўваць даволі праблематычна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула