БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі зачынілі выдавецтва

25.04.2012 / 17:43

Nashaniva.com

Чыноўнікі зачынілі адно прыватнае выдавецтва. Ягоны кіраўнік прыходзіць на прыём да міністра і пытаецца: за што?

— Я разумею, кажа міністр, каб палепшыць продажы кніг, вы сталі іх ілюстраваць партрэтамі чыноўнікаў. Вось кнігу Быкава «У тумане» вы праілюстравалі фотам сустрэчы старшыні Нацбанку з прадстаўнікамі МВФ — мы вам даравалі. Калі кнігу «Міколка-паравоз» вы праілюстравалі фатаздымкам з урачыстага пуску швейцарскай электрычкі -- мы вам даравалі таксама. Але, прабачце, калі на кнігу «Алі-баба і сорак разбойнікаў» змясцілі фота паседжання ўраду...

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула