БЕЛ Ł РУС

Трое ліцэістаў пад пагрозай нажа адабралі ў чалавека машыну

25.04.2012 / 10:33

Праваахоўныя органы раскрылі разбойны напад на мінчаніна, што адбыўся ноччу 23 красавіка.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, прыблізна, а палове на трэцюю ў міліцыю звярнуўся 35-гадовы мінчанін. Ён заявіў, што каля дома № 26 па Ігуменскім тракце тры невядомыя, якіх ён узяў у якасці пасажыраў, пад пагрозай нажа завалодалі яго аўтамашынай «Аўдзі-100».

Крыху пазней каля дома № 174 па вуліцы Маякоўскага гэты аўтамабіль сутыкнуўся з другой аўтамашынай «Аўдзі-100». Усе, хто знаходзіліся ў выкрадзенай машыне, уцяклі з месца ДТЗ.

Нарадам аддзела аховы Ленінскага раёна і следча-аператыўнай групай Ленінскага РУУС за злачынства затрыманы навучэнцы 3-га курса аднаго са сталічных ліцэяў: 1992 года нараджэння, раней судзімы за крадзеж і хуліганства; 1994 года нараджэння, раней судзімы за хуліганства; 1995 года нараджэння, раней судзімы за крадзеж.

Следчым аддзелам па Ленінскім раёне Мінска распачата справа за разбой на падставе часткі 2 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула