БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыйдзе лета: у суботу пацяплее да +27°С

25.04.2012 / 12:44

Прагноз надвор’я на 26–28 красавіка.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 26 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы, днём па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Раніцай па захадзе месцамі слабы туман. Вецер ноччу паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу ад +6°С па захадзе да +14°С на ўсходзе, днём +16–22°С.

У Мінску 26 красавіка пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, месцамі моцны дождж, магчымая навальніца. Днём без ападкаў. Вецер ноччу паўднёвы з пераходам на заходні 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с, днём няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ноччу +10–12°С, днём +17–19°С.

27 і 28 красавіка па краіне прагназуецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С,

днём 27 красавіка +19–25°С, 28 красавіка +20–27°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула