БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мясцовыя ўлады павінны ствараць умовы для працы прыватных інвестараў

25.04.2012 / 14:38

«Галоўнае — ім не перашкаджаць, а дапамагаць».

Аляксандр Лукашэнка заклікаў мясцовыя ўлады ў рэгіёнах краіны дапамагаць прыватным інвестарам у рэалізацыі іх бізнес-планаў. «Не аб прыватызацыі трэба крычаць, а ствараць такім людзям умовы для працы», — заявіў Лукашэнка ў сераду, наведваючы СТАА «Прайд-Юніён» падчас рабочай паездкі ў Круглянскі раён.

Як адзначыў ён, «сюды прыйдуць людзі і будуць працаваць. Галоўнае — ім не перашкаджаць, а дапамагаць», — сказаў Лукашэнка. Ён заявіў, што мясцовыя ўлады павінны толькі вітаць прыватную ініцыятыву. «Такія прыватнікі не падманваюць, уклаўшы свае грошы, яны будуць тут працаваць», — адзначыў Лукашэнка.

Лукашэнка лічыць годным увагі досвед расійскага інвестара, які ўжо ўклаў у прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў г.п. Круглае каля $2 млн. Больш за тое, адзначыў Лукашэнка, калі ў замежнага інвестара будзе жаданне пабудаваць аналагічныя прадпрыемствы ў іншых рэгіёнах краіны, дзяржава дапаможа яму ў гэтым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула