БЕЛ Ł РУС

З Брэсцкай псіхіятрычнай бальніцы збеглі двое пацыентаў

25.04.2012 / 14:55

Міліцыя ўстанаўлівае месцазнаходжанне двух пацыентаў Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы», якія самавольна пакінулі лячэбную ўстанову.

Як паведамілі ў Пружанскім РАУС, 22 красавіка ў міліцыю звярнуўся дзяжурны ўрач гэтай бальніцы, што ў вёсцы Магілёўцы Пружанскага раёна. Медык расказаў, што ў гэты дзень прыкладна ў пяць гадзін вечара бальніцу пакінулі два пацыенты, якія знаходзяцца на стацыянарным прымусовым лячэнні. Яны ляжалі ў адным аддзяленні ў розных палатах.

22-гадовы Павел Паўловіч да паступлення ў бальніцу жыў у вёсцы Старажоўшчына Івацэвіцкага раёна. 30-гадовы Віталь Максімаў з вёскі Сваяцічы Ляхавіцкага раёна.

Пружанскі РАУС пачаў пошук уцекачоў. Арыенціроўкі на іх накіраваныя ва ўсе гарадскія і раённыя аддзелы ўнутраных спраў вобласці, праінфармаваныя сваякі пацыентаў. Паводле звестках, няшчасных выпадкаў з імі не адбылося.

Згодна з інфармацыяй на раніцу 25 красавіка, дзе знаходзяцца гэтыя мужчыны, пакуль не ўстаноўлена. Іх пошук працягваецца.

Міліцыя звяртаецца да грамадзян, якія маюць інфармацыю аб месцазнаходжанні гэтых людзей, з просьбай паведаміць па тэлефоне 102.

Як адзначылі ў Пружанскім РАУС, сёлета гэта першы выпадак самавольнага пакідання гэтай бальніцы пацыентамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула