БЕЛ Ł РУС

Баявік «Абаронца» з Джэйсанам Стэйтамам + трэйлер

25.04.2012 / 15:09

+ трэйлер

Стэйтам паступова робіцца фігурай такой жа культавай, як Сталоне або Шварцэнэгер.

Ёсць шэраг прыкладаў і ў аўтарскім, і ў жанравым кіно, калі сцэнар пішацца пад пэўнага акцёра. Прычыны розныя. Напрыклад, сімпатыя рэжысёра да канкрэтнай зоркі, іх доўгі сумеснае супрацоўніцтва (можна ўспомніць тандэм Ціма Бёртана і Джоні Дэпа). Ці бязмерныя здольнасці артыста, які па-майстэрску можа ўвасобіць любы вобраз (сустракаецца ў арт-хаўсе). Яшчэ варыянт — акцёр, як ніхто іншы, пасуе для заяўленага жанру.

Калі Джым Керы безумоўна асацыюецца з камедыямі, дык Джэйсан Стэйтам — сучасны кінагерой баевіка.
Яго імя ў цітрах, мабыць, дазваляе ў агульных рысах вызначыць стылістыку фільма, контуры сюжэту.

У карціне «Абаронца» акцёр Стэйтам іграе ролю былога крутога паліцэйскага, які ратуе дзяўчынку ад мафіі. Дзяўчо ведае код ад сейфа, у якім захоўваюцца вялікія грошы.
Натуральна, бандыты ад яе не адстануць, а герой Стэйтама, як правільны кап, таксама, натуральна, паспрабуе не даць дзяўчыну ў крыўду. Бойкі, пагоні, перастрэлкі — у камплекце.

Няма сумневаў, што фільм «Абаронца» будзе паспяховы (у касавым плане). Джэйсан Стэйтам паступова робіцца фігурай такой жа культавай, як у свой час імі былі Сталоне або Шварцэнэгер.

Калі акцёр знайшоў сваё амплуа ў кіно, наўрад ці варта нешта мяняць. У адным з інтэрв’ю
Стэйтам распавёў, што любіць самастойна рабіць усе трукі і атрымлівае ад гэтага немалое задавальненне.
Магчыма, у тым ліку і ў гэтым заключаецца шарм быццам бы аднастайных, але кожны раз прыцягальных работ з удзелам брытанскага акцёра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула