БЕЛ Ł РУС

Медыкам і педагогам падкінуць грошай

25.04.2012 / 16:43

Сталічным медыкам і педагогам павялічаць штомесячныя даплаты да акладаў.

Адпаведнае рашэнне аднагалосна прынята дэпутатамі на сесіі Мінгарсавета.

Карэкціроўка ў даплаты звязана са змяненнем з красавіка базавай велічыні. Цяпер на працягу навучальнага года настаўнікі будуць атрымліваць да акладаў фіксаваныя даплаты памерам ад 240 да 320 тысяч рублёў. Да 1 красавіка іх памер у грашовым выражэнні складаў 105–130 тысяч рублёў.

Таксама вырастуць даплаты і 20-ці розным катэгорыям работнікаў сферы аховы здароўя. Так, максімальны памер даплаты — 960 тысяч рублёў — атрымаюць кардыяхірургі, рэаніматолагі і іншыя высокакваліфікаваныя спецыялісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула