БЕЛ Ł РУС

Суд над Паўлам Сяргеем перанесены на 10 траўня

25.04.2012 / 17:16

Павел Сяргей быў затрыманы ў Мінску 22 красавіка каля 21 гадзіны. Яго змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Маладзёвага актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве паводле артыкула 17.1. Паколькі ў краіне былі выхадныя, судовае пасяджэнне прызначылі толькі на 25 красавіка.

У сераду ў 15:50 Паўла прывезлі ў суд Фрунзенскага раёна, але працэс перанеслі на 10 траўня без тлумачэння прычын. Да суда маладафронтаўца адпусьцілі. На 10 траўня ў Паўла таксама позва ў ваенкамат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула