БЕЛ Ł РУС

Беларусам перакрыюць доступ да танных патрыманых аўто

25.04.2012 / 17:32

Расія збіраецца ўвесці высокі ўтылізацыйны збор.

Урад Расійскай Федэрацыі мае намер ўвесці утылізацыйны збор, які зробіць нявыгодным увоз карыстаных аўтамабіляў у Мытны саюз.

«Гэта будзе такі памер утылізацыйнага збору, які не дазволіць ужываным аўтамабілям зноў у вялікай колькасці паступаць на адзіную мытную тэрыторыю», —
заявіў першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў. Ініцыятыву, як заяўляецца, падтрымліваюць і іншыя краіны Мытнага саюза — Беларусь і Казахстан.
Папраўкі ў заканадаўства ўжо гатовыя, дзейнічаць яны пачнуць да таго, як расейцы ратыфікуюць пратакол аб уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула