БЕЛ Ł РУС

Парламент Канады прызнаў праведнікам мітрапаліта Шаптыцкага

25.04.2012 / 22:27

Ніжняя палата парламента Канады — Палата грамадаў — аднагалосна прызнала прыкладам «адданасці асноўным правам чалавека» дзейнасць мітрапаліта Украінскай грэка-каталіцкай царквы Андрэя Шаптыцкага (1865 — 1944) падчас Другой сусветнай вайны.

Пра гэта паведамляе Кангрэс украінцаў Канады.

Прапанова адзначыць дзейнасць кіраўніка найбуйнейшай рэлігійнай абшчыны Заходняй Украіны ўнёс у парламент міністр грамадзянства, іміграцыі і шматкультурнасці Канады Джэйсан Кэні.

Канадскія парламентарыі адзначаюць, што «ў змрочны перыяд гісторыі Еўропы, падчас масавага забойства габрэяў і нацысцкай акупацыі мітрапаліт Шаптыцкі ўслых выступіў супраць гвалту ў сваёй казані «Не забі».

Дзякуючы яго намаганням былі выратаваныя больш за 160 габрэяў, адзін з якіх прысутнічаў на пасяджэнні Палаты грамадаў парламента Канады падчас прыняцця рашэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула