БЕЛ Ł РУС

Беларусь у лідарах што да росту коштаў адукацыі

26.04.2012 / 7:24

Nashaniva.com

За апошні год цэны на вышэйшую адукацыю выраслі на 184%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Еўропы.

Улічваючы, што ў шмат якіх краінах падчас крызісу плата за адукацыю не толькі не павялічвалася, а наадварот, змяншалася.

Адукацыйныя тарыфы ў Беларусі пачалі расці яшчэ ў студзені 2011 года. Адразу пасьля прэзидэнцкіх выбараў студэнты-платнікі былі вымушаныя выкласці за навучаньне на 20–25% больш, чым раней.

Рост працягваўся і ў гэтым годзе: толькі за 3 месяцы 2012 году кошт навучаньня ў ВНУ краіны падняўся на 30%.

У выніку з сакавіка 2011 году па сакавік 2012 году «набегла» 183,7% росту. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

У самы бліжэйшы час вышэйшая адукацыя можа падаражэць яшчэ прынамсі на 5%. Прычына — у павышэнні стаўкі першага разраду з 1 траўня.

Зніжаюцца, а не растуць адукацыйныя тарыфы ў Грэцыі, а таксама ў Нямеччыне, пра што сьведчаць дадзеныя Еўрастата. У Нямеччыне адбылося самае істотнае падзенне за апошнія гады — адукацыя там патаннела больш як на 5%. Звязваюць гэта з адменай некаторых збораў у нямецкіх універсітэтах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула