БЕЛ Ł РУС

Каля Гродна кіроўцу Volkswagen спынілі толькі з дапамогай стрэлаў — відэа

26.04.2012 / 9:57

Учора супрацоўнікі ДАІ вымушаныя былі выкарыстаць зброю падчас затрымання кіроўцы Volkswagen Golf - ён не падпарадкаваўся патрабаванню спыніцца.

Гэта адбылося ў Гродзенскім раёне. Пасля неаднаразовых патрабаванняў вырашылі выкарыстаць табельную зброю: было зроблена пяць стрэлаў, дзве кулі трапілі ў кола. Толькі пасля гэтага машына спынілася. Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёна, затрыманаму мужчыну 54 гады.

— Кіроўца ехаў то па дарогах з удасканаленым пакрыццём, то выязджаў на грунтавыя. Выскачыўшы на вуліцу, мужчына спрабаваў уцячы, але быў затрыманы, — паведамілі ў прэс-службе. — І хоць прыкметы ап’янення ў яго былі, ўтрыманне алкаголю ў арганізме не перавысіла дапушчальнай нормы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула