БЕЛ Ł РУС

Беларусь наўмысна аслабіла кантроль на мяжы з Польшчай?

29.04.2012 / 11:31

У ноч з 27 на 28 красавіка беларуска-польскую мяжу перасякла рэкордная колькасць нелегалаў.

Адразу 15 афганцаў былі затрыманыя польскімі памежнікамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сярод затрыманых чатыры жанчыны і трохгадовая дзяўчынка.

Раней, 19 красавіка, прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Еўрасаюзам.

Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі звяртаць на тых, хто выязджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула