БЕЛ Ł РУС

Адзіны ў свеце фрыстайл-цэнтр будуецца ў Мінску

29.04.2012 / 15:42

ГС

Адчыніць будынак, якому няма аналагаў у свеце, плануюць у гэтым годзе.

У 2012 годзе ў Мінску адкрыюць вучэбна-трэніровачны цэнтр фрыстайла. Аб’ект унікальны — гэта першае ў свеце закрытае збудаванне падобнага тыпу, дзе можна будзе праводзіць трэніроўкі і спаборніцтвы незалежна ад кліматычных умоў. Унікальны комплекс размесціцца паміж Батанічным садам і вуліцай Сурганава каля Палаца воднага спорту.

Праект планавалася скончыць у 2010, але, як яно бывае — крызіс, вечны крызіс, — адкрыццё адклалі на 2 гады. Прыкладны бюджэт праекта - каля $32 млн.

Федэрацыю фрыстайла ў Беларусі ўзначальвае памочніца Аляксандра Лукашэнкі Наталля Пяткевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула