БЕЛ Ł РУС

Літоўскага парламентарыя не пусцілі ў Беларусь

30.04.2012 / 13:05

Уоку, які ехаў для ўдзелу ў арганізаванай грамадскімі арганізацыямі акцыі супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі, не пусцілі ў нашу краіну.

Ён ехаў у Беларусь без візы, аднак сцвярджаў, што ў пасольстве Беларусі, куды ён звяртаўся з нагоды візы, яго праінфармавалі, што з дыпламатычным пашпартам на адзін дзень у краіну ўязджаць дазволена.

«На мяжы мяне ссадзілі з цягніка і пасадзілі ў іншы, які едзе ў Вільню. У пасольстве мяне інфармавалі, што з дыпламатычным пашпартам я магу прыехаць у Беларусь на адзін дзень», - сказаў у панядзелак парламентарый.

На мінулым тыдні К. Уока меў намер ехаць у Беларусь да праціўнікаў будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула