БЕЛ Ł РУС

Мінскае метро з 1 студзеня адмовіцца ад пластыкавых праязных?

30.04.2012 / 17:08

Іх цалкам заменяць бескантактавыя радыёкарты.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сталічны метрапалітэн з 1 студзеня 2013 года можа цалкам адмовіцца ад пластыкавых картак, якія зараз выкарыстоўваюцца для аплаты праезду. Замест іх будуць ужывацца бескантактавыя радыёкарты, ужо таксама ўкараняюцца ў сталіцы.

Як распавёў Onliner.by начальнік службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Рыгор Якімкоў, такое пытанне сапраўды разглядаецца, аднак афіцыйна каментаваць яго можа толькі начальнік метрапалітэна Расціслаў Юрэня, які да 2 мая знаходзіцца ў адпачынку.

Адзначым, што цяпер у якасці сродкаў аплаты праезду выкарыстоўваюцца жэтоны, магнітныя пластыкавыя карткі і радыёкарты. У сувязі з масавай скупкай жэтонаў перад падаражаннем праезду метрапалітэн таксама замовіў партыю папяровых талонаў, аднак пакуль выкарыстоўваць іх не прыйшлося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула